26 лiстапада 2024, aўторак, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол з падачы Беларусі абвясціў Керымава ў міжнародны вышук

77
Інтэрпол з падачы Беларусі абвясціў Керымава ў міжнародны вышук

Інтэрпол прыняў рашэнне абвясціць асноўнага акцыянера «Уралкалію» ў міжнародны вышук.

Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь-1» са спасылкай на міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, піша «Інтэрфакс».

«Толькі што стала вядома пра тое, што Інтэрпол прыняў рашэнне абвясціць Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук на падставе дакументаў, прадстаўленых беларускім бокам. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі», - перадаў тэлеканал.

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Сулейман Керымаў з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе, якая расследуецца ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «БКК». Вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэнні яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола. Дзеянні Керымава кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках