26 лiстапада 2024, aўторак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць банкаў пачалі скупляць даляры па 9000 рублёў

18
Дзесяць банкаў пачалі скупляць даляры па 9000 рублёў

На рынку наяўнай валюты працягваецца распачаты 19 жніўня няўхільны рост сярэдняга курсу амерыканскага даляра.

2 верасня сярэдні курс куплі вырас на 8 рублёў - з 8972 да 8980, пры гэтым максімальны курс упершыню дасягнуў адзнакі 9000 рублёў. Такую каціроўку выставілі галаўныя аддзяленні дзесяці банкаў, сведчыць пастаянны маніторынг наяўнага рынку, які праводзіцца БелаПАН. Сярэдні курс продажу павялічыўся на 9 рублёў - з 9045 да 9054. Мінімальны курс продажу амерыканскай валюты склаў 9030 рублёў, максімальны - 9120.

Біржавы курс пакуль знаходзіцца на адзнацы 8990 (2 верасня таргі далярам не праводзіліся ў сувязі з выходным днём у ЗША). Рэкордным з'яўляецца курс 9010 рублёў, зафіксаваны на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ 13 і 14 кастрычніка 2011 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках