24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі можа атрымаць прэмію Вацлава Гавела

1
Алесь Бяляцкі можа атрымаць прэмію Вацлава Гавела

Імя лаўрэата прэміі будзе абвешчана прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 30 верасня.

Іншыя кандыдаты на прэмію: Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Сетка абароны правоў (Кітай).

Мэта прэміі Вацлава Гавела - заахвочванне выдатных дзеячаў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі, перадае «Радыё Свабода».

Прэмію ўручаюць штогод. Памер узнагароды - 60 тысяч еўра.

За апошні час Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі, атрымаў некалькі ўзнагарод: узнагароду імя Петры Кэлі, узнагароду Леха Валенсы, прэмію партала «Хартыя'97» за выдатныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска па прысуду суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках