26 лiстапада 2024, aўторак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль настойвае на вызваленні Баўмгертнера

36
Крэмль настойвае на вызваленні Баўмгертнера

Віцэ-прэм'ер Расеі заявіў пра недапушчальнасць утрымання пад вартай гендырэктара «Уралкалію».

У Маскве адбыліся перамовы намесніка старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Аркадзя Дварковіча і беларускага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

Расейскі віцэ-прэм'ер заявіў, што Крэмль працягвае лічыць непрымальнай сітуацыю з арыштам гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера, які быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасля перамоваў з Міхаілам Мясніковічам. Ён падкрэсліў, што прадстаўнік кампаніі знаходзіўся ў Менску і прымаў удзел у сустрэчы па запрашэнні беларускага прэм'ер-міністра, якое было накіравана на падставе дамоўленасцяў на міжурадавым узроўн, паведамляе прэс-служба ўрада Расеі.

Нагадаем, па справе ЗАТ «БКК» распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да старшыні назіральнага савета кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера, а таксама члена назіральнага савета Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Еўстратава, начальніка фрахтавага аддзела Дзмітрыя Самойлава. Падставай для распачынання крымінальных спраў паслужылі матэрыялы аб здзяйсненні гэтымі людзьмі відавочных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія прывялі да нанясення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Менску 26 жніўня. Расейскія ўлады ўжо запатрабавалі яго неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках