24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску абвясцілі кампанію «Fair play»

29
У Менску абвясцілі кампанію «Fair play»

Прадстаўнікі партый, грамадскіх рухаў і сваякі палітвязняў пачынаюць кампанію за вызваленне палітвязняў.

16 студзеня ў менскім офісе АГП прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, журналісты, палітыкі і сваякі палітвязняў абмеркавалі, як можна выкарыстоўваць ЧС у хакеі для вызвалення палітвязняў.

У сустрэчы ўзялі ўдзел Анатоль Лябедзька, Антаніна Кавалёва (АГП), Мечыслаў Грыб (БСДП Грамада), Дзмітрый Кучук (Беларуская партыя «Зялёныя»), Уладзімір Андрыенка («Гавары праўду»), праваабаронцы Таццяна Равяка (ПЦ «Вясна»), Гары Паганяйла (БХК), родныя і блізкія зняволеных: Наталля Пінчук, Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Вольга Завадская.

Па заканчэнні абмеркавання лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў сайту ucpb.org аб выніках сустрэчы:

«Пасля сённяшняй сустрэчы мы можам заявіць, што дэ-факта стартавала міжнародная кампанія з працоўнай назвай «Сумленная гульня» (Fair play). Мяркую, гэта назва замацуецца і надалей. Кампанія міжнародная, бо яна датычыцца беларускіх палітычных зняволеных, а гэта не ўнутрынацыянальная праблема. Мэта кампаніі адна - зрабіць так, каб палітзняволеныя выйшлі на свабоду, і гэта тое, што сёння аб'ядноўвае ўсіх.

Ёсць першыя пазнакі плана. Натуральна, у міжнароднай кампаніі павінны быць спікеры. Ёсць і прэтэндэнты - Петэр Шцясны, вядомы еўрапейскі хакеіст, дэпутат Еўрапарламенту. Ад ягоных слоў і пазіцыі залежыць многае. Да яго прыслухаюцца і палітыкі, і спартоўцы. Данесці пазіцыю можна праз відэаролікі, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, дзе ёсць мільёны людзей. Калі беларус Уэйн Грэцкі таксама скажа, што нам патрэбная сумленная гульня (Fair play) - гэта будзе моцна. Да кампаніі можна далучаць не толькі хакеістаў, але і іншых вядомых людзей, якія маюць не толькі спартыўныя дасягненні, але і грамадзянскую пазіцыю. Вядома, будуць і нацыянальныя спікеры, напрыклад, родныя і блізкія палітвязняў, вядомыя праваабаронцы, грамадскія дзеячы.

Трэба зыходзіць з таго, што кампанія ціску - гэта калі штодня беларускія дыпламаты за мяжой будуць адсочваць інфармацыю аб гэтай праблеме ў мясцовых СМІ, чуць пра тое, што нельга абвяшчаць год гасціннасці, калі людзі сядзяць у турме, не можа быць сумленнай гульні, калі ёсць палітвязні. Павінны быць заявы на палітычным узроўні ад праваабарончых арганізацый. Няхай прыязджаюць неабыякавыя да гэтай праблемы ў футболках з партрэтамі беларускіх палітвязняў, з бел-чырвона-белай сімволікай. А ўлада ведае ўжо сёння - усё гэта абавязкова будзе».

Нагадаем, у траўні ў Менску адбудзецца чэмпіянат свету ў хакеі. Многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі заклікаюць зборныя байкатаваць чэмпіянат праз шматлікія парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках