25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

5
Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

Вядомага беларускага праваабаронцу ў трэці раз вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Подпісы ў падтрымку збіраюць дэпутаты польскага Сейма як ад урадавай Грамадзянскай платформы, так і ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS).

Ініцыятарам збору подпісаў у польскім парламенце стаў дэпутат Адам Ліпіньскі з PiS.

- Падобна таму, як уся польская «Салідарнасць» у свой час была ганараваная Нобеля ў асобе Леха Валенсы, так і абаронцы правоў чалавека ў Беларусі павінны быць адзначаныя Нобелеўскай прэміяй міру ў асобе Бяляцкага, - кажа ён.

На сёння пад заяўкай на намінаванне падпісаліся ўжо 160 польскіх дэпутатаў, паведамляе «Наша Нiва» са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Нагадаем, што Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў на працягу ўсяго тэрміну яго зняволення.

Бяляцкі збіраў на свае рахункі сродкі для дапамогі рэпрэсаваным і ахвярам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы - вясноўцы прыходзілі з дапамогай да ўсіх няправедна асуджаных, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Беларускія ўлады запатрабавалі праз органы юстыцыі Літвы і Польшчы нумары рахункаў Бяляцкага і пасадзілі яго ў турму, абвінаваціўшы ў нясплаце падаткаў.

Алесь Бяляцкі заслужыў вядомасць і павагу ў 1980-я гады як адзін з заснавальнікаў руху за незалежнасць Беларусі.

У 1990-я гады з палітыкі ён сышоў у праваабарончую дзейнасць. Зняволенне Алеся Бяляцкага выклікала нябачаную хвалю салідарнасці з беларускім народам у розных краінах свету. Як паведамляла Нарвежскае тэлебачанне, у 2013-м Бяляцкі быў у двух кроках ад атрымання Нобелеўскай прэміі. Але ў рэшце рэшт прэмія дасталася Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

Прэмія міру - адзіная з нобелеўскіх прэмій, якую прысуджае Нарвегія, не шведы. Так вырашыў у свой час Альфрэд Нобель. Як раз тады, калі ён заснаваў сваю ўзнагароду, Нарвегія стала незалежнай ад Швецыі.

Да гэтага часу грамадзяне Беларусі Нобелеўскай прэміі не ганараваліся. Вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру маюць права дэпутаты парламентаў, міністры, а таксама прафесары права або міжнародных адносінаў і яшчэ шэраг катэгорый людзей. Заяўкі на Нобелеўскую прэмію міру прымаюцца штогод да 1 лютага. Імя лаўрэата абвяшчаюць у кастрычніку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках