25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыцынскую пасылку ад маці Аўтуховічу перадалі праз месяц

6
Медыцынскую пасылку ад маці Аўтуховічу перадалі праз месяц

Палітвязень атрымаў пасылку з лекамі.

Іх адправіла яго маці Лідзія Аўтуховіч яшчэ ў снежні мінулага года, але з невядомых прычынаў бандэроль доўга не дазвалялі перадаваць турэмныя чыноўнікі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта распавяла грамадская актывістка Інэса Яхліель, якая рэгулярна лістуецца з Мікалаем Аўтуховічам.

«Таксама лісты і паштоўкі з навагоднімі віншаваннямі яму аддалі. Праўда, толькі 3-4 студзеня. А таксама аддалі пустыя паштоўкі ды канверты, якія маці пасылала, каб мог адказваць людзям. Вельмі перажываў, што не зможа адказаць. Паводле яго апошняга ліста ў мяне ўражанне, што больш-менш з ім усё добра», - сказала яна.

Палітвязень павінен выйсці на волю ў пачатку красавіка. «Лічыць дні да вызвалення, засталося крыху больш за 60 дзён», - кажа Інэса Яхліель.

Мікалай Аўтуховіч быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 295 частка 3 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Дадаткова палітычнага вязня асудзілі яшчэ на 2 месяцы зняволення, матываваўшы гэта тым, што нібыта новае злачынства ён здзейсніў, не адбыўшы 2 месяцы папярэдняга пакарання. Такім чынам, цяпер ён прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках