24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор патрабуе для Юрыя Рубцова тры гады абмежавання волі

21
Пракурор патрабуе для Юрыя Рубцова тры гады абмежавання волі

Гомельцу Юрыю Рубцову пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

Працэс над грамадскім актывістам пачаўся 16 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска, яго вінавацяць у абразе суддзі, піша «Наша Нiва». Пакарання ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі запатрабаваў пракурор Гардзіенка.

Нагадаем, 28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менска разглядалася адміністрацыйная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях». Падчас працэсу актывіст падаваў заўвагі да пратаколу судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Менска Кірыл Полулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Полулех разгледзеў словы Рубцова як абразу.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта Менска ў якасці падазраванага ў рамках крымінальнай справы паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». За абразу суддзі ў сувязі з выканнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя тыпы пакарання - штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцяховіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках