26 лiстапада 2024, aўторак, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Пуціна пагражае Латвіі «паўстаннем рускамоўных»

47
Прэс-сакратар Пуціна пагражае Латвіі «паўстаннем рускамоўных»

У Латвіі, на думку Дзмітрыя Пяскова, магчымы дзяржаўны пераварот.

Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна заявіў у інтэрв'ю BBC. Ён таксама дадаў, што калі афіцыйны Брусэль «прызнае гэты пераварот», краіне пагражае небяспека». Прыводзім вытрымкі з інтэрв'ю:

- У заходніх краін таксама ёсць «чырвоныя лініі». Напрыклад, Латвія. Ёсць сур'ёзныя апасенні, што тое, што здарылася з Украінай, здарыцца і з Латвіяй, што яе грамадзяне расейскага паходжання падымуць антыўрадавае паўстанне. Такое магчыма?

- Гатовы падзяліць гэтыя асцярогі. Калі хтосьці ўстроіць у Латвіі дзяржаўны пераварот, а затым Брусэль, як і ў тым выпадку прызнае гэты дзяржаўны пераварот - будзе сур'ёзная небяспека.

- Дык гэта можа здарыцца ў Латвіі?

- Калі там будзе зладжаны дзяржаўны пераварот і новыя ўлады будуць прызнаныя - Латвіі пагражае вялікая небяспека. Бо калі ў сэрцы Еўропы створаны прэцэдэнт змены ўлады вайсковым шляхам, а таксама прэцэдэнт яго прызнання ў якасці законнага спосабу перадачы ўлады - існуе вялікая небяспека для ўсяго кантынента. Кожная краіна павінна быць вельмі асцярожнай, кожная краіна павінна абараняць свае інтарэсы такім чынам, каб не дазволіць усяму гэтаму адбыцца.

МЗС Латвіі ўжо паспела пракаментаваць выказванні Пяскова, піша rus.DELFI.lv.

«Азнаёміўшыся з выказваннямі спадара Пяскова, магу адзначыць, што логіка мыслення і зразумеласць выказванняў прэс-сакратара прэзідэнта РФ не былі тымі якасцямі, якія браліся ў разлік пры прызначэнні яго на займаную пасаду», - заявіў агенцтву BNS прадстаўнік МЗС Латвіі Карліс Эйхенбаўмс.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках