24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада заклікала Пуціна вызваліць Саўчанку і Сянцова

6
Рада заклікала Пуціна вызваліць Саўчанку і Сянцова

Вярхоўная Рада заклікала прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна вызваліць Надзею Саўчанку і Алега Сянцова.

Зварот Вярхоўнай Рады Украіны да Дзяржаўнай Думы, Федэральнага сходу РФ, прэзідэнта Расейскай Федэрацыі што да вызвалення ўкраінскага пілота і народнага дэпутата VIII склікання Надзеі Саўчанка №1095 падтрымалі 321 народныя дэпутаты, паведамля карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Вярхоўная Рада заклікае Дзярждуму, Федэральны сход і прэзідэнта РФ, іншых службовых асоб прыняць усе неабходныя меры для хутчэйшага вызвалення Надзеі Саўчанкі. У звароце дэпутаты Вярхоўнай Рады таксама заклікаюць расейскі парламент і службовых асоб прыняць меры для вызвалення рэжысёра Алега Сянцова, іншых грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі РФ.

Таксама сваёй пастановай Вярхоўная Рада даручае Міністэрству замежных спраў праінфармаваць пра гэты зварот усе парламенты іншых краін і міжнародныя арганізацыі.

Раней паведамлялася, што Надзея Саўчанка ўвайшла ў склад камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка яшчэ ўлетку трапіла ў палон да баевікоў, пасля чаго апынулася ў СІЗА на тэрыторыі Расеі. Саўчанку абвінавацілі ў нібыта датычнасці да забойства журналістаў тэлеканала «Расея» каля Луганску.

Раней у Сімферопалі расейская ФСБ затрымала ўкраінскага кінарэжысёра, сцэнарыста і аўтара Майдана Алега Сянцова. Пасля ён быў дастаўлены ў Маскву. Рэжысёра змясцілі ў СІЗА «Лефортава». Сянцова абвінавачваюць у арганізацыі тэракту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках