Белтэлекам заблакаваў сайт Хартыі
205- 19.12.2014, 14:17
- 136,882
Доступ з Беларусі да сайта Хартыі блакаваны.
Пра гэта паведамляюць чытачы нашага сайта. Пры гэтым доступ да іншых сайтаў, размешчаных за межамі Беларусі, вольны.
Мяркуючы па маршруце, блакаванне ідзе на шлюзе Белпака core1.net.belpak.by (структурнае падраздзяленне РУП "Белтэлекам") і доступ заблакаваны для ўсіх карыстальнікаў, хто спрабуе патрапіць на сайт праз канал "Белтэлекама".
Адзначым, што кліенты мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдэраў пакуль свабодна трапляюць на сайт.
Таксама РУП "Белтэлекам" паведамляе аб праблемах ва ўласным дата-цэнтры, праз што недаступныя многія беларускія сайты, аднак, як гэта можа ўплываць на шлюз, не паведамляецца. У прэс-службе нацыянальнага аператара сцвярджаюць, што на абсталяванне ЦАД нібыта праводзіцца DDoS-атака.
Абыйсці блакаванне можна з дапамогай проксі (чытайце тут, як гэта зрабіць).