Актывістка апазіцыі выйшла ў цэнтр Менска з бел-чырвона-белым сцягам
19- 19.12.2014, 21:45
- 30,049
На плошчы Незалежнасці затрыманая рэжысёр Вольга Нікалайчык.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.
«Затрыманая Вольга Нікалайчык. У гадавіну Плошчы Вольга разгарнула бел-чырвона-белы сцяг каля Чырвонага касцёла. Там праходзіць штодзённая малітва за палітвязняў», - піша яна.
Хутчэй за ўсё, затрыманую актывістку апазіцыі даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска, на тэрыторыі якога знаходзіцца плошча Незалежнасці.
Нагадаем, сёння спаўняецца чатыры гады з моманту разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.