Фотафакт: Чэргі ў менскіх абменнікаў
45- 21.12.2014, 22:22
- 84,962
Беларусы не вераць у будучыню беларускага рубля.
Пра гэта кажуць вялікія чэргі ў банках і ля абменнікаў, піша «Беларускі партызан».
Менчукі ліхаманкава спрабуюць перавесці свае зберажэнні ў валюту. Але, як паведамляюць чытачы charter97.org, многія абменнікі сёння не працуюць. У тых жа, якія адкрыты, не заўсёды ёсць валюта.
З улікам уведзенага ўладамі збору, даляр ЗША ў Менску можна купіць за 14500 рублёў, а еўра - за 17500.