24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка просіць дазволіць у Беларусі трансляцыю ўкраінскага ТБ

29
Парашэнка просіць дазволіць у Беларусі трансляцыю ўкраінскага ТБ

Беларускі дыктатар у адказ заявіў, што дазволіць паказваць у Беларусі адцэнзураваныя ўкраінскія праграмы.

Пётр Парашэнка разлічвае, што беларусы змогуць даведацца альтэрнатыўны расейскаму пункт гледжання.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Пётр Парашэнка. Ён дадаў, што ўжо паставіў адпаведную задачу міністру інфармацыйнай палітыкі.

У адказ Лукашэнка прапанаваў стварыць беларуска-ўкраінскі канал па тым жа узоры, як арганізаваная ў Беларусі трансляцыя расейскага ТБ, піша «Наша Нiва». «У нас такі вопыт ужо ёсць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры ці чатыры расейскія. Чаму мы з Украінай не можам стварыць такое сумеснае супрацоўніцтва, - сказаў ён. - Таму трэба гэта не забыць і зрабіць. Трэба вызначыць канал у Беларусі».

Адзначым, што праграмы расейскіх тэлеканалаў, на якія спасылаўся Лукашэнка, ідуць у Беларусі ў запісе. На іх неаднаразова фіксаваліся выпадкі выразання беларускімі цэнзарамі сюжэтаў з крытыкай дыктатара.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках