24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка хоча дапамагчы беларускаму дыктатару наладзіць адносіны з ЕЗ

27
Парашэнка хоча дапамагчы беларускаму дыктатару наладзіць адносіны з ЕЗ

На перамовах у Кіеве абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы.

Прэзідэнт Украіны на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што Кіеў гатовы аказаць яму садзейнічанне ў нармалізацыі адносін з ЕЗ. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі.

"Мы зацікаўленыя ў падтрымцы Беларусі, калі яна палічыць гэта магчымым, у развіцці адносін у рамках Усходняга партнёрства", - сказаў прэзідэнт Украіны падчас перамоў дэлегацый дзвюх краін у пашыраным складзе.

Як падкрэсліў Парашэнка, гаворка ідзе пра механізмы ўзаемавыгаднага выкарыстання тэхналогій, заканадаўства, фінансавых рэсурсаў на розных узроўнях партнёрства. "Пачынаючы ад інтэграванага кіравання, завяршаючы энергаэфектыўнасцю. Мы са свайго боку дасягнулі дастатковых поспехаў у гэтай сферы", - сказаў Парашэнка.

Дэлегацыі дзвюх краін абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва Украіны і Беларусі, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў паліўна-энергетычнай сферы, і сферы бяспекі, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у галіне машынабудавання.

"Сёння мы не дапускаем падзення таваразвароту з Беларуссю і нават забяспечылі ягоны рост. Хачу са свайго боку задэклараваць, што Украіна шчыра зацікаўленая ў тым, каб гандлёвыя, эканамічныя, палітычныя, абаронныя адносіны развіваліся з максімальнай інтэнсіўнасцю", - падкрэсліў прэзідэнт Парашэнка.

Фотa: AFP

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках