25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафтавага кошыка АПЕК знізіўся да $55,5 за барэль

3
Кошт нафтавага кошыка АПЕК знізіўся да $55,5 за барэль

Гэта самы нізкі паказчык за пяць гадоў і амаль сем з паловай месяцаў.

Кошт нафтавага кошыка АПЕК асеў да новага пяцігадовага мінімуму. Паводле стану на 19 снежня 2014 г. ён патаннеў на 0,78 дал, а ягоны кошт афіцыйна склаў 55,52 дал за барэль, паведаміў у панядзелак сакратарыят міжнароднай картэлі краін-экспарцёраў нафты, піша zn.ua.

Гэта яе самы нізкі паказчык з 6 траўня 2009 года.

Раніцай у панядзелак, 22 снежня, кошт ф'ючэрсаў на Brent знаходзіўся ў раёне $62,3 за барэль, а фьючараў на WTI - $58.

Нафтавы кошык АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) адзін з ключавых коштавых індыкатараў сусветнага рынку вуглевадародаў. Ён адлюстроўвае сярэдні кошт нафты, якую пастаўляюць на сусветны рынак краіны арганізацыі. Кошт нафтавага кошыка разлічваюць штодня па працоўных днях паводле стану за папярэдні гандлёвы дзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках