Валютныя таргі на біржы спыненыя пасля росту даляра на 30 рублёў
7- 22.12.2014, 12:43
- 37,523
Як доўга працягнецца тэхнічны прыпынак, на БВФБ не ўдакладнілі.
Нацбанк абвясціў аб тэхнічным прыпынку таргоў замежнымі валютамі на БВФЮБ пасля таго, як курс даляра ўпершыню за доўгі час вырас адразу на 30 рублёў з 10900 да 10930 рублёў.
Раней цягам года Нацбанк не дапускаў паслаблення курсу нацвалюты больш чым на 10 рублёў за гандлёвую сесію, піша АФН.
Як доўга працягнецца тэхнічны прыпынак, на БВФБ не ўдакладнілі.
Перад далярам на біржы доўга гандлявалі расейскім рублём. У выніку курс расейскага рубля вырас на Br6,5 да Br193,5.