24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Трухан: Адзіная незалежная крыніца інфармацыі пра Украіну ў Беларусі - гэта Charter97.org

1
Вадзім Трухан: Адзіная незалежная крыніца інфармацыі пра Украіну ў Беларусі - гэта Charter97.org

Лукашэнка не можа быць надзейным саюзнікам для Украіны.

Пазаўчора Лукашэнка сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, а сёння паляцеў у Маскву сустракацца з Пуціным на саміт АДКБ. Як ставяцца ва Украіне да перамоваў дэмакратычна абранага ўкраінскага кіраўніка з апошнім дыктатарам Еўропы? Эксперт у міжнародным і еўрапейскім праве, экс-дырэктар Каардынацыйнага бюро еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вадзім Трухан распавёў charter97.org аб тым, што мера гэтая - вымушаная, а перамовы з Лукашэнкам на высокім узроўні ідуць толькі таму, што Беларусь як краіна вельмі важная для Украіны.

- Зыходзячы з таго, што цяпер ва Украіне даволі цяжкая вайскова-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя. Кіраўніцтва краіны, у сутнасці, вымушанае весці перамовы з усімі кіраўнікамі дзяржаў, у тым ліку, і ў рамках СНД, спадзеючыся знайсці шляхі мінімізацыі эканамічных страт для краіны і спадзеючыся на тое, што яны паўплываюць на Пуціна.

Калі казаць канкрэтна пра сустрэчу з Лукашэнкам, то тут даволі няпростая сітуацыя. З аднаго боку, Беларусь дагэтуль знаходзіцца пад санкцыйнымі рэжымамі, і яны як раз датычацца персанальных санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі і ягонага атачэння, але, разам з тым, на фоне падзення тавараабароту Украіны з многімі краінамі, у тым ліку, з Расеяй, з Беларуссю таваразварот не проста застаецца на тым жа ўзроўні, а ягоны ўзровень нават узрос. Украіне вельмі важна нейкім чынам сябе засцерагчы ад магчымай агрэсіі Расеі праз Беларусь, з поўначы Украіны. Таму, як такі дыялог з Лукашэнкам не проста патрэбны, а ён жыццёва неабходны для афіцыйнай Украіны. Я як эксперт мяркую, што з аднаго боку беларуская апазіцыя можа ўважаць, што гэта ў пэўным сэнсе здрада дэмакратычным каштоўнасцям, якія вызнае Украіна, але тут трэба разумець, што гэта вымушаная мера, на якую павінна ісці Украіна.

- Сёння Лукашэнка паехаў «на паклон» у Маскву, дзе ў чарговы раз пакляўся Пуціну ў вернасці. Ці ўважаеце вы Беларусь надзейным саюзнікам у сітуацыі, якая склалася?

- Я не думаю, што Лукашэнка як прэзідэнт Беларусі можа быць надзейным саюзнікам для Украіны як краіны. Але для Украіны як краіны важна, каб Беларусь як краіна была ўсё ж такі на баку Украіны. І бліжэйшыя тыдні і месяцы пакажуць, наколькі шчырае цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ў іх намерах займаць асаблівую пазіцыю ў дачыненні да Пуціна.

- Якім чынам афіцыйны Кіеў збіраецца праверыць, ці можна давяраць Лукашэнку ў прынцыпе?

- Напрыклад, падчас візіту Лукашэнкі ў Кіеў было дамоўлена, што УТ1, Першы нацыянальны ўкраінскі канал, будзе вяшчаць на Беларусь. Гэта дазволіць даносіць аб'ектыўную карцінку аб тым, што адбываецца ва Украіне да простых беларусаў. Як раз гэты момант - гэта праверка Лукашэнкі на добранадзейнасць і на здольнасць дамаўляцца, бо для Украіны важна, каб беларусы ведалі аб'ектыўную інфармацыю пра Украіну, а цяпер адзіная незалежная крыніца інфармацыі - гэта Charter97.org. І іншых магчымасцяў атрымання праўдзівай інфармацыі ў беларусаў няма, і ёсць вялікая небяспека, што пад напорам агрэсіўнай пуцінска-гебельсаўскай прапаганды грамадская думка Беларусі будзе мяняцца ў бок падтрымкі Пуціна, чаго вельмі важна пазбегнуць. Цяпер Лукашэнка - магчыма, міжволі для сябе - выконвае выгадную для Украіны як краіны ролю.

- З моманту «менскіх» перамоваў прайшло ўжо некалькі месяцаў, а людзі надалей гінуць і вайне не відаць канца. Міратворца з Лукашэнкі не выйшла?

- Што тычыцца перамоваў у менскім фармаце, то гэта абсалютна непрымальны фармат для Украіны, бо дакументы, якія там ужо ўзгадняліся ў верасні, апынуліся абсалютна нежыццяздольнымі. Таму прэтэнзія Лукашэнка на працяг сваёй ролі «міратворца» і пасярэдніка відавочна не мае пад сабой падставы. Усе ягоныя спробы дасягнуць ўсёабдымнага ўрэгулявання, якое будзе адказваць інтарэсам Украіны і прывядзе да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці, яны не слушныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках