24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аліневіч сустрэўся з бацькамі

2
Палітвязень Аліневіч сустрэўся з бацькамі

Замест звычайных 3 дзён спатканне доўжылася толькі дзень і ноч.

Палітвязень Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, нагадвае «Радыё Рацыя». Бацькі Ігара Аліневіча сустрэліся з ім у калоніі "Віцьба -3». «Гэта было доўгатэрміновае спатканне, але замест звычайных 3 дзён яно доўжылася толькі дзень і ноч», - кажа Валянціна Аліневіч, маці палітвязня:

- Ён схуднелы, бледны, але гэта зразумела, бо ён на працягу восені прасядзеў каля 40 дзён у карцэры. Настрой у яго добры, бадзёры. Вельмі ўзрадаваўся, што Эдуард Лобаў выйшаў на волю. Ён пра гэта нічога не ведаў.

Паводле слоў Валянціны Аліневіч, жорсткае стаўленне адміністрацыі да яе сына выявілася не толькі ў тым, што тэрмін пераднавагодняга спаткання быў скарочаны да аднаго дня.

«Калі ўсе астатнія зняволеныя выходзілі са спаткання з прадуктамі, якія ім дазволілі вынесці, то Ігару нават ні аднаго яблыка не далі забраць. Усё як заўсёды. Нешта планаваць там немагчыма. У любую хвіліну могуць выхапіць за нейкую дробязь і пасадзіць у карцэр або накіраваць у турму, як гэта рабілі ўжо з многімі палітычнымі вязнямі», - кажа Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках