25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя кіраўнікі ўрада, Нацбанка і адміністрацыі: кароткія біяграфіі

17
Новыя кіраўнікі ўрада, Нацбанка і адміністрацыі: кароткія біяграфіі

Андрэй Кабякоў, Павел Калавур і Аляксандр Касінец сёння прызначаныя на ключавыя пасады ў краіне.

Указ аб гэтым падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Сайт charter97.org публікуе біяграфіі чыноўнікаў.

Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве.

У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у 1991 - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У. Куйбышава, у 1991 - Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на заводзе ім. С.І. Вавілава ў Менску. У 1985-1988 гадах працаваў на заводзе "Дыяпраектар" у г.Рагачове, у 1988-1989 гадах - інструктар Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991-1995 гадах - начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара ў эканоміцы - начальнік планава-эканамічнага аддзела завода "Дыяпраектар".

У 1995-1996 гадах - намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996-1998 гадах - намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 году - прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

У 1998-2000 гадах - старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. З 2000 года - першы намеснік прэм'ер-міністра, з 2001 года - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002-2003 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь - міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2003-2010 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2010-2011 гадах - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2011-2012 гадах - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскай эканамічнай супольнасці праз сумяшчальніцтва.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са жніўня 2012 года.

Павел Калавур нарадзіўся ў 1962 годзе ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці.

У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава. Кандыдат эканамічных навук.

У 1985-1987 гадах - эканаміст, намеснік кіраўніка, кіраўнік аддзялення Дзяржбанка СССР. У 1988-1991 - кіраўнік аддзялення Аграпрамбанка СССР. У 1991-1993 гадах - кіраўнік аддзялення Белаграпрамбанка.

У 1993-1999 - намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 1999 па верасень 2010 года - першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2010 года - старшыня праўлення ААТ "Белзнешэканомбанк".

Аляксандр Касінец нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскі Сялец Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1982 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1980 па 1994 гады клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1993 годзе абараняў доктарскую дысертацыю на тэму: "Прафілактыка і лячэнне гнойна-запаленчых ускладненняў пры экстраных аперацыях на органах брушной поласці".

З 1995 па 1997 год узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Інфекцыя і хірургія".

З 1997 па 2005 год рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага універсітэта.

З 2005 па 2008 год - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

У 2007 годзе скончыў магістратуру эканамічнага факультэта БДУ.

З 24 лістапада 2008 года - старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках