24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВУП Расеі знізіўся ўпершыню з 2009 года

1
ВУП Расеі знізіўся ўпершыню з 2009 года

У лістападзе дынаміка ВУП упершыню з кастрычніка 2009 года перайшла ў адмоўную вобласць, знізіўшыся на 0,5%.

З выключэннем сезоннага і каляндарнага фактараў ВУП Расеі знізіўся на 0,2% пасля росту на 0,1% у кастрычніку. ВУП Расеі ў студзені-лістападзе 2014 вырас на 0,6% у гадавым выразе, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі штомесячнага маніторынгу Мінэканамразвіцця.

Негатыўны ўплыў на дынаміку ВУП у лістападзе зрабілі апрацоўваючая вытворчасці, будаўніцтва, платныя паслугі і чыстыя падаткі на прадукты і імпарт. Станоўчы ўклад у эканамічны рост ўнеслі здабываючыя галіны, вытворчасць электраэнэргіі, газу і вады, раздробны гандаль, распавядаюць у Мінэканамразвіцця.

Акрамя таго, чыноўнікі ўдакладнілі ацэнку эканамічнага росту за кастрычнік гэтага года ў сувязі з новымі звесткамі Расстата ў будаўніцтве і экспарце паліўна-энэргетычных тавараў. Рост ВУП у кастрычніку да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 0,5%, а са знятай сезоннасцю - 0,1%.

Станоўчае сальда гандлёвага балансу РФ у лістападзе 2014 знізілася на 15,4% у гадавым выразе да 14,4 млрд даляраў, гаворыцца ў маніторынгу Мінэканамразвіцця.

Інвестыцыі ў асноўны капітал РФ з выключэннем сезоннага фактару ў лістападзе 2014 знізіліся на 1,9% пасля росту ў кастрычніку, гаворыцца ў дакуменце Мінэканамразвіцця РФ.

Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў лістападзе 2014 з выключэннем сезоннага фактару знізіліся на 2,9% пасля росту на 2,4% у кастрычніку.

Нагадаем, на мінулым тыдні кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў заявіў, што, паводле папярэдняга прагнозу, эканоміка Расеі можа абрынуцца на 3%, калі кошт нафты будзе трымацца на ўзроўні 60 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках