24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія стане старшынёй ЕЗ 1 студзеня

Латвія стане старшынёй ЕЗ 1 студзеня

З 1 студзеня 2015 старшынства ў Еўразвязе пяройдзе да Латвіі.

Міністр замежных спраў Эдгарс Рынкявічс заявіў, што латвійскае старшынства ў ЕЗ мае намер прымяніць індывідуальны падыход у палітыцы Усходняга партнёрства.

"Мы выкарыстаем індывідуальны падыход да кожнага сябра Усходняга партнёрства. Мы павінны бачыць сур'ёзнае супрацоўніцтва, якое ахоплівае палітычны дыялог, вяршэнства права і шэраг іншых пытанняў", - сказаў Рынкявічс.

Рыжскі саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе ў траўні, з ягоных слоў, павінен даць выразны сігнал пра цікавасць ЕЗ што да далейшага развіцця Усходняга партнёрства.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што партнёрскія краіны, якія самі праводзяць рэформы і выконваюць Пагаднення аб асацыяцыі, павінны даказаць сваю гатоўнасць зрабіць сур'ёзныя крокі ў кірунку ЕЗ.

У сувязі з гэтым Рынкявічс выказаў перакананне, што ЕЗ павінен аказаць падтрымку ў імплементацыі пагадненняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю, сур'ёзна працаваць над лібералізацыяй візавага рэжыму для асобных краін.

Адзначым, цяпер у ЕЗ старшынюе Італія, пасля Латвіі прэзідэнцтва пяройдзе да Люксембургу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках