Беларускія банкі прыпынілі пераводы ў сістэме Migom
- 11.02.2014, 16:42
- 16,191
Міжнародная сістэма грашовых пераводаў Migom прыпыненая.
«Мы прыпынілі працу з пераводамі з 28 студзеня», - паведамілі на інфалініі БПС-Ашчадбанка, перадае агенцтва «Інтэрфакс».
«Калі будзе адноўленая праца з сістэмай, пакуль невядома», - адзначылі там.
Часова прыпынілі выдачу і адпраўленне грошай праз сістэму Migom таксама ў банку «БелВЭБ» і Тэхнабанку.
У Белаграпрамбанку праінфармавалі, што абмежавалі пераводы з дапамогай аплатнай сістэмы Migom яшчэ 31 студзеня: з гэтага дня можна толькі адправіць грошы, атрымаць іх у банку не атрымаецца.
«У нас вы можаце адправіць грошы праз сістэму Migom. Але вам прыйдзецца ўдакладніць у тэхнічнай кругласутачнай падтрымцы сістэмы, ці змогуць у горадзе, у які вы адпраўляеце, выдаць гэты плацёж», - адзначылі на інфалініі Белаграпрамбанка.
Як паведамлялася, пра праблемы аплатнай сістэмы Migom стала вядома ў канцы студзеня. Паводле інфармацыі крыніц «Інтэрфакса», банкі-партнёры абмяжоўваюць аперацыі з Migom з-за рызык банка «Еўратраст», які з'яўляецца разліковым банкам плацежнай сістэмы. 11 лютага ў «Евратраста» адклікалі ліцэнзію, і банкі-партнёры часова прыпынілі выдачу і адпраўленне пераводаў у рамках аплатнай сістэмы Migom.