25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ні ЧС, ні амністыя не дапамогуць палітвязням

47
Лукашэнка: Ні ЧС, ні амністыя не дапамогуць палітвязням

Правадыр заявіў, што не збіраецца вызваляць палітычных зняволеных.

Пра гэта Лукашэнка сказаў, адказваючы 23 сакавіка на пытанні журналістаў на выбарчым участку пасля галасавання на «выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў», паведамляе БелаПАН.

«Будзе зварот (аб памілаванні. - Charter97.org) - будзе мой подпіс. Не будзе - ні чэмпіянат свету, ні 70-годдзе перамогі, нічога не дапаможа. Не трэба нас нахіляць», - заявіў ён.

Таксама правадыр выказаўся пра заходніх палітыкаў. Лукашэнка мяркуе, што яны пабаяцца ўвесці сур'ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расеі за яе палітыку ва Украіне. Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Захад - гэта такая прафанацыя, гэта ні на што не здольныя людзі. Колькі было пылу «ды мы!» Я ўжо спалохаўся, каб да вайны не дайшло. Дваццаць чалавек не пусцяць у Еўропу расейскіх чыноўнікаў: частка, якая ўвогуле ніколі не ездзіла ў Еўропу, а частка - па службовых абавязкаў не павінны туды ехаць. Параўнайце санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расеі. Страшна? Страшна. Расея не Беларусь. Таму пачынаюць віхляць, круціць, круціць, каб твар захаваць. Ні на што яны не здольныя», - заявіў ён.

Нагадаем, беларускія праваабаронцы, ЕЗ і ЗША патрабуюць вызвалення 10 беларускіх палітвязняў - Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Андрэя Гайдукова, Васіля Парфянкова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках