Да палітвязня Васьковіча не даходзяць лісты
3- 6.03.2014, 16:48
- 6,949
У палітвязня Яўгена Васьковіча аднавіліся праблемы з ліставаннем.
Да палітвязня, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча зноў сталі з цяжкасцю даходзіць лісты, хоць адміністрацыя магілёўскай турмы сцвярджае, што ўсе лісты ад яго і да яго прыйдуць.
Разам з тым, калі некалькі месяцаў таму лісты ішлі дзесяткамі, то цяпер праходзяць толькі адзінкі, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.