Магілёўскі завод «Строммашына» перайшоў на чатырохдзёнку
17- 23.04.2014, 7:51
- 19,737
Склады прадпрыемства забітыя нерэалізаванай прадукцыяй.
11, 18, 25, 26 і 28 красавіка завод не працуе, паведамляе мясцовае выданне "Наш Магілёў".
Па словах журналістаў, у прадпрыемства істотна знізілася колькасць замоваў, а таксама ўпаў попыт на выпусканую ім прадукцыю. Усё гэта прывяло да ўтварэння складскіх запасаў. Таксама ў завода адчуваецца недахоп фінансавых сродкаў на закупку матэрыялаў і камплектуючых.
Каб рацыянальна выкарыстоўваць фінансавыя, матэрыяльныя, паліўна-энергетычныя рэсурсы, кіраўніцтва пайшло на падобныя меры згодна з арт. 71 Працоўнага кодэкса.
Пра тое, як будуць працаваць супрацоўнікі завода ў траўні, пакуль невядома, аднак не выключаецца, што сцэнар з прастоямі паўторыцца.