Турэмшчыкі забаранілі палітвязню Васьковічу чытаць кнігі
1- 16.05.2014, 12:27
- 6,420
Начальства Магілёўскай турмы №4 не прапусціла кніжную бандэроль для Яўгена Васьковіча.
Улады Менска, Бабруйска і Магілёва забаранілі пікеты ў падтрымку палітвязня Яўгена Васьковіча, паведамляе прэс-служба БХД.
Акрамя таго, як паведаміла маці палітвязня, да яе вярнулася бандэроль з кнігамі, якія яна даслала сыну ў турму. Кнігі дасланыя назад з паметкай «не паложана».
Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму №4 як «злосны парушальнік рэжыму».