25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гасцям ЧС раскажуць пра палітвязняў з дапамогай хэштэгаў і плакатаў

4

Ідэю прапанавала рэкламіст Юлія Ляшкевіч. Падобная практыка ўжывалася ў Расеі падчас сочынскай Алімпіяды.

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч звярнулася да рэдактараў і журналістаў незалежных СМІ актыўна выкарыстоўваць пры публікацыі ў інтэрнэце інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі спецыяльных хэштэгаў:

#minsk2014, #минск2014, #мінск2014 #worldcup2014 #hockey2014, #хоккей2014 #belarus2014, #icehockey2014.

Ідэю прапанавала рэкламіст Юлія Ляшкевіч. У каментары «Салідарнасці» яна распавяла пра тое, што ўжо зроблена, а таксама пра бліжэйшыя планы.

Па словах суразмоўніцы, ідэяй выкарыстання хэштэгамі яна падзялілася з сябрамі. Тыя, у сваю чаргу, распавялі, што падобная практыка з поспехам ужывалася у Расеі напярэдадні алімпіяды ў Сочы (каб прыцягнуць увагу да тэмы прыгнёту прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў).

Акрамя хэштэгаў Юлія падрыхтавала спецыяльныя плакаты, прысвечаныя кожнаму з палітвязняў. Яны выкананыя на беларускай, рускай і англійскай мовах.

- Сёння запускаем плакат, прысвечаны арыштаваным напярэдадні чэмпіянату. У якасці карцінкі будзе параўнанне алімпіяды ў гітлераўскім Берліне і чэмпіянату ў Менску.

Акрамя таго, па словах Юліі Ляшкевіч, плануецца запуск інтэрнэт-таталізатар, на якім будзе прапанавана адгадаць, каго затрымаюць наступным.

- У многіх такая ідэя выклікае рэакцыю: гэта жорстка. Але многія і не ведаюць, што людзей ужо пачалі прэвентыўна хапаць і арыштоўваць на суткі.

Нагадаем, сёння ў спісе беларускіх палітвязняў знаходзіцца 9 імёнаў. Сярод самых вядомых - экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі. Што тычыцца прэвентыўных затрыманняў, то толькі напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» ў Менску былі арыштаваныя Зміцер Дашкевіч, Алесь Сцепаненка, Уладзімір Сяргееў, Ілля Дабратвор і Максім Вінярскі. Падчас шэсця 26 красавіка былі затрыманыя і пазней падвержаныя адміністрацыйнаму арышту яшчэ дзесяць чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках