Беларускіх палітвязняў падтрымалі ў Браціславе
1- 23.05.2014, 13:05
- 6,241
У сталіцы Славакіі прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
У сталіцы Славакіі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі, паведамляе прэс-служба БХД.
Падчас свайго візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Менску.