Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» вывезлі з турмы ў РУУС
1- 28.05.2014, 11:11
- 7,582
Міліцыя не дала паплечнікам актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця сустрэць яго з турмы на Акрэсціна.
Сустракаць актывіста, які павінен быў сёння раніцай выйсці на свабоду пасля 20-ці сутак арышту, да турмы на Акрэсціна прыйшлі яго сябры і сваякі. У належны час Мацкойць не выйшаў, а ў турме заявілі, што актывіста ў іх ужо няма.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла праваабарончая служба «Еўрапейскай Беларусі».
Праз некаторы час стала вядома, што актывіста адвезлі ў РУУС і пратрымалі там 2 гадзіны.
Нагадаем, Сяргей Мацкойць быў прэвентыўна затрыманы напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі 8 траўня на працоўным месцы. Актывіста абвінавацілі па артыкуле 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства) і прысудзілі да 20 сутак арышту.