Улады перадумалі ўводзіць спецімпарцёраў
33- 23.06.2014, 10:35
- 38,535
Міністэрства прамысловасці адступіла.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства прамысловасці Беларусі.
«Міністэрства прамысловасці пасля разгляду з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання пытання аб наданні выключнага права дзяржавы на продаж імпарту шэрагу прамысловых тавараў, працу для падрыхтоўкі нарматыўнага дакумента ўважае за немэтазгодную, увядзенне спецімпарцёраў у далейшым не плануецца», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, урад Беларусі выступіў з прапановай на паўгода абмежаваць імпарт тавараў, аналагі якіх вырабляюцца ў нас у краіне.
Адпаведны праект указа быў распрацаваны ў Міністэрстве прамысловасці. З 1 ліпеня прадпрыемствы Мінпрама маглі б атрымаць выключнае права ад дзяржавы на ўвоз у нашую краіну аўтамабіляў, бытавой і телерадыётэхнікі, шын, рухавікоў і іншых тавараў.
Згодна з праектам указа, які павінен быў быць узгоднены да 23 чэрвеня, спецімпарцёрамі маглі б стаць МАЗ, МТЗ, «Белшына», «Гарызонт», «Атлант»; усяго 12 дзяржаўных прадпрыемстваў.