25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод «Гарызонт» у пазыках. Дырэктар збег

131
Завод «Гарызонт» у пазыках. Дырэктар збег

Чатырохдзёнкі і прастоі для завода электронікі і бытавой тэхнікі "Гарызонт" сталі нормай.

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца на прадпрыемстве.

Мяркуючы з выпіскі пратакола пасяджэння бюджэтнага камітэта ЗАТ "Гарызонт-Саюз" і УП "Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт" ад 15 жніўня 2014 года, якой падзяліўся наш чытач, завод працуе ў страту і яго дзейнасць "набывае ўстойлівы характар неплатаздольнасці". Уласны капітал абарачэння прадпрыемства адмоўны. Абарачальныя сродкі сфармаваны за кошт доўгатэрміновай і кароткатэрміновай запазычанасці. План прыбытку выкананы на 49,4%.

Перыяды з 12 да 22 жніўня і з 8 да 18 верасня для ўсіх работнікаў "Гарызонта" будуць разглядацца, як вымушаны прастой і аплата складзе 2/3 тарыфнай стаўкі.

Як адзначае наш чытач, "лічбы страт моцна змяншаюць, разоў у 10. Вы самі ведаеце, у нас лічбы малююць усялякія, але тут ужо ўсё так распаўзаецца, што схаваць нічога нельга, можна толькі "падкарэктаваць".

"Таварыш Арлоў Андрэй Леанідавіч не вытрымаў, збег у гэты панядзелак. Цяпер завод ніхто не ўзначальвае", - паведаміла крыніца.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках