24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За майку «Свабоду палітвязням» менчука пасадзілі на 20 дзён

8
За майку «Свабоду палітвязням» менчука пасадзілі на 20 дзён

Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор затрыманы і асуджаны за майку «Свабоду палітвязням»

Пастанову аб арышце прыняў суд Ленінскага раёна Менска, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

16 верасня Ілля Дабратвор прыйшоў на суд да гомельскага актывіста Юрыя Рубцова ў майцы «Свабоду палітвязням». Там яго і трох журналістаў затрымалі. Іх даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. Праз некаторы час журналістаў адпусцілі, а на Іллю завялі адміністрацыйную справу.

Працэс праходзіў у Ленінскім судзе Менску, яго вёў суддзя Міхаіл Хома. На працэсе выступілі два ілжывыя сведкі: работнікі міліцыі Хадок і Маскалёў, якія сцвярджалі, што Ілля лаяўся матам і паводзіў сябе агрэсіўна, і нават пачулі алкагольны пах. У выкліку сведкі журналіста Белапан Сацука, які прысутнічаў пры затрыманні, як і іншых сведкаў, а таксама ў праглядзе відэазапісу (затрыманне было проста ў будынку суда) адмовілі. У выніку Ілля Дабратвор асуджаны паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 на 20 дзён.

Нагадаем, Іллю Дабратвора, на якім была майка «Свабоду палітвязням», затрымалі перад судом над гомельскім апазіцыянерам Юрыем Рубцовым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках