24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Дашкевічам зноўку ўсталявалі нагляд

4
Над Дашкевічам зноўку ўсталявалі нагляд

Над былым палітвязням на год устаноўлены прафілактычны нагляд.

«Учора прыйшлі з міліцыі, павіншавалі са сканчэннем прэвентыўнага нагляду і радасна паведамілі, што цяпер за мной усталяваны прафілактычны нагляд», - паведаміў актывіст.

З ягоных слоў, цяпер ён павінен паведамляць у міліцыю аб змене месца працы, змене месца пражывання на тэрмін больш за месяц, паведамляе БелаПАН.

Дашкевіч таксама паведаміў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам «тры адміністрацыйныя арышты цягнуць за сабой вяртанне прэвентыўнага нагляду, яшчэ тры - верагоднасць турэмнага зняволення».

Нагадаем, Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, паводле абвінавачвання ў збіцці двух грамадзян. Праваабаронцы расцанілі гэта затрыманне як прэвентыўную меру ў «зачыстцы» грамадства перад выбарамі і абвясцілі Дашкевіча палітычным зняволеным. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі, а ў жніўні 2012-га да яго тэрміну быў дададзены яшчэ год - за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

У зняволенні Дашкевіч правёў 986 дзён. Ён выйшаў на волю ў канцы жніўня 2013 года і з таго часу знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам, які неаднаразова прадаўжаўся. Апошні раз гэта адбылося 5 чэрвеня 2014 г. (на тры месяцы). Пастанова аб зняцці прэвентыўнага нагляду была прынятая 10 верасня судом Першамайскага раёна Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках