24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Дзядок правёў 20 дзён у карцэры

6
Палітвязень Дзядок правёў 20 дзён у карцэры

Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, правёў у штрафным ізалятары 20 дзён.

Турэмная адміністрацыя пакарала яго за парушэнне ўсталяванай для зняволеных формы адзення. Пра гэта праваабаронцам паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Літаральна праз дзень пасля дня нараджэння, 23 жніўня, Мікалаю вынеслі чарговае пакаранне - 20 дзён ШІЗА. Менавіта такім чынам у 2012 годзе ў Магілёўскай турме быў пакараны і Мікалай Статкевіч.

Палітвязень Мікалай Дзядок быў узяты пад варту з 3 верасня 2010 года, асуджаны 27 траўня 2011 судом Заводскага раёна Менска паводле ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пастановай суда ад 5 снежня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, у выніку пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. Мае больш за 20 спагнанняў ад адміністрацыі калоніі і турмы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках