24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Выбары» павінны прайсці не пазней за 15 лістапада

36
Ярмошына: «Выбары» павінны прайсці не пазней за 15 лістапада

Старшыня ЦВК Беларусі не выключае магчымасці правядзення пазачарговай сесіі «парламента» для прызначэння даты «выбараў» прэзідэнта ў 2015 годзе.

Пра гэта яна паведаміла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

Старшыня ЦВК патлумачыла, што пастанова аб даце «выбараў» - кампрамісная. Яна прымаецца не толькі парламентам: вывучаецца меркаванне членаў урада і іншых уплывовых вышэйшых службовых асобаў краіны. «Неабходны тэхналагічны перыяд для падрыхтоўкі выбараў - трохмесячны. Расцягваць больш чым на тры месяцы яго немэтазгодна, - патлумачыла яна. - Я думаю, калі мы гаворым пра выбары 15 лістапада, то, натуральна, гаворка ідзе аб пазачарговай сесіі парламента – паб летняй».

Лідзія Ярмошына нагадала, што прэзідэнцкія «выбары» павінны прайсці не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, гэта значыць, не пазней за 20 лістапада 2015. Аднак у сувязі з тым, што гэтая дата трапляе на пятніцу, то менавіта па гэтай прычыне «выбары» павінны прайсці не пазней за 15 лістапада, бо гэта апошняя нядзеля, якая ўкладваецца ў адведзеныя заканадаўствам тэрміны.

Нагадаем, з 1996 года ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўніца ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль дзвюма сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца не ўязной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках