Майра Мора: Беларусы, падтрымлівайце свайго прэзідэнта
189- 26.09.2014, 8:08
- 73,732
Кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі заклікала падтрымаць дыктатара Лукашэнку.
Пра гэта Майра Мора заявіла ў перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ.
«Беларусы, вы мірныя людзі, падтрымлівайце вашага прэзідэнта, каб у суседняй вашай краіне не было вайны больш», - заявіла прадстаўніца Еўразвязу ў Беларусі.
Фраза прагучала падчас абмеркавання сітуацыі ва Украіне і вайны ў Данбасе.