25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты забілі закладнікаў у Парыжы яшчэ да штурму паліцыі

54
Тэрарысты забілі закладнікаў у Парыжы яшчэ да штурму паліцыі

Пра гэта сведчаць звесткі ўскрыцця і заявы самога тэрарыста ў размове з журналістамі.

Усе чацвёра загінулых пры захопе закладнікаў экстрэмістам Амед Кулібалі ў кашэрнай краме ў Парыжы былі забітыя ім да штурму будынка паліцыяй, заявіў галоўны пракурор сталіцы Франсуа Моленс, паведамляе РІА «Новости».

«У адпаведнасці з заявамі, зробленымі Кулібалі ў размове з рэдакцыяй тэлеканала, а менавіта: «Я забіў чацвярых», і паводле звестак ускрыцця, мы можам меркаваць, што ні адзін закладнік не загінуў падчас штурму, распачатага сіламі правапарадку, што людзі былі забітыя неўзабаве пасля таго, як злачынец уварваўся ў краму», - заявіў пракурор.

Як раней паведамлялася, падчас штурму крамы кашэрных прадуктаў у Парыжы загінулі чацвёра закладнікаў, захопленыя тэрарыстам Амед Кулібалі.

«Забойства чатырох чалавек у парыжскай краме кашэрных прадуктаў было антысеміцкім актам», - заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас свайго звароту да народа Францыі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках