25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турб'ерн Ягланд: Дэмакратычныя інстытуты - аснова міру ў Еўропе

1
Турб'ерн Ягланд: Дэмакратычныя інстытуты - аснова міру ў Еўропе

Асновай абароны міру ў Еўропе з'яўляецца вяршэнства права, правы чалавека і незалежныя дэмакратычныя інстытуты.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, паведамляе УНИАН.

«Палітычныя аналітыкі сыходзяцца ў адным: асновай абароны міру, прадухілення канфлікту паміж нацыямі з'яўляецца вяршэнства права, правы чалавека і дэмакратычныя інстытуты», - заявіў ён у рамках пасяджэння камітэта Еўрапейскага парламента ў пытаннях замежных спраў, якое адбылося ў панядзелак у Страсбургу.

Ягланд назваў «беспрэцэдэнтным парушэннем усіх правіл, якія былі ўсталяваныя на еўрапейскім кантыненце», незаконную анэксію Расеяй Крыма і яе ўмяшанне на ўсход Украіны.

«Я думаю, што гэтага не адбылося, калі б мы мелі надзейную сістэму вяршэнства права, дэмакратычныя інстытуты, незалежныя парламенты, свабодную прэсу. Для расейскай улады было б значна складаней анэксаваць Крым і ўмешвацца ва ўсходнюю Украіну», - мяркуе ён.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што менавіта таму «ва ўсходняй Еўропе важна мець грамадства, заснаванае на вяршэнстве права, незалежных інстытутах, размеркаванні галін улады, незалежным судзе, свабодзе сродкаў масавай інфармацыі і выказванні».

З ім не пагадзіўся дэпутат Пятрас Аушравічус (альянс лібералаў і дэмакратаў, Літва), які заявіў, што ўстанаўленне дэмакратычных інстытутаў ва Украіне не спыніла б вайну. «Гэта было толькі пытаннем часу. Гэта вайна адной еўрапейскай культуры супраць іншай. Гэта справа вызначэння вольнага еўрапейскага выбару», - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках