Кошт нафты Brent абваліўся да $45,26
19- 13.01.2015, 10:49
- 17,622
Кошт барэля паўночнаморскай Brent дасягнуў чарговага мінімуму за апошнія 5,5 гадоў.
На таргах ў Лондане кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў упаў ніжэй за 46 даляраў, піша РБК.
Падзенне каціровак узмацнілася ў ноч на 13 студзеня, калі кошт барэля ўпаў ніжэй за 47 даляраў. Бліжэй да раніцы рынак трохі скарэктаваў, аднак затым зніжэнне прадоўжылася. Да 09:55 паводле Менску кошт барэля Brent дасягнуў 45 даляраў 87 цэнтаў. Да 10:46 кошт барэля Brent дасягнуў 45 даляраў 26 цэнтаў.
Адначасова мінімальнага паказчыка за 5,5 гадоў дасягнула і тэхаская Light Sweet, кошт якой да 09:40 упаў ніжэй за адзнаку 45 даляраў за барэль.
Кошт амерыканскай нафты ўпаў на фоне інфармацыі аб павелічэнні запасаў нафты ў краіне, што пагоршыць глабальную празмернасць нафты, адзначае Bloomberg. За тыдзень, што завяршыўся 9 студзеня, запасы нафты ў ЗША выраслі да 384,1 млн барэляў, вынікае з апытання аналітыкаў.
Аналітыкі Bank of America Merrill Lynch мяркуе, што ў кароткатэрміновым перыядзе нафта маркі Brent патаннее да $40 за барэль. Кошт барэля амерыканскай нафты WTI абрынецца да $35, уважае эксперт. Падзенне коштаў на нафту прывядзе да таго, што скарачаць здабычу давядзецца альбо Саудаўскай Аравіі, альбо краінам, якія не ўваходзяць у АПЕК, гаворыцца ў аналітычнай запісцы.
Напярэдадні унук караля Саудаўскай Аравіі і адзін з найбольш паспяховых арабскіх інвестараў прынц Аль-Валід ібн Талал Аль Сауд у інтэрв'ю USA Today выключыў вяртанне нафтавых коштаў да ўзроўню $100 за барэль. Калі пастаўкі нафты застануцца на цяперашнім узроўні, а попыт - такім жа слабым, лепш падрыхтавацца да таго, што кошты прадоўжаць падаць, адзначыў прынц.
Фота: Bloomberg