Курс даляра вырас да 14 330 рублёў
10- 13.01.2015, 12:02
- 26,499
На валютных таргах БФВБ 13 студзеня даляр ЗША павялічыўся на Br20 і склаў Br14330.
Курс еўра не змяніўся і склаў Br16960, піша АФН.
Курс расейскага рубля знізіўся на Br6,5 да Br221,5.
Нагадаем, за апошні месяц курс даляра вырас больш чым на 30%. Назваць цяперашні курс рынкавым складана, бо ў абменніках па-ранейшаму назіраецца недахоп валюты.
Фота: bymedia.net