23 лiстапада 2024, Субота, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч этапаваны ў шклоўскую калонію

13
Мікалай Статкевіч этапаваны ў шклоўскую калонію

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч пераведзены з магілёўскай турмы №4 у шклоўскую калонію №17.

Як паведаміла БелаПАН жонка апазіцыйнага палітыка Марына Адамовіч, у магілёўскай турме ёй паведамілі, што Статкевіч быў этапаваны 12 студзеня. "Этапавалі ў Шклоў, на старое месца, адкуль тры гады таму яго перавялі ў турму", - сказала яна.

Адамовіч адзначыла, што гэтая калонія з'яўляецца "выключнай ў плане ціску на палітвязняў".

"Менавіта туды прыехаў Лукашэнка са сваёй цудоўнай прапановай, маўляў, я вам дам самалёцік-паравозік, а вы едзьце з краіны. Думаю, гэта было адрасавана персанальна Мікалаю. Гэта было сказана даслоўна каля калоніі, калі ён прыязджаў на мясцовы завод газетнай паперы", - патлумачыла жонка Статкевіча.

Начальнік калоніі і ягоны намеснік, падкрэсліла яна, уключаныя ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўразвязу.

Адамовіч спадзяецца, што "сёння сітуацыя ў краіне змянілася" і на палітвязня не будзе аказвацца такі ціск, як раней, хаця ўжо сам "працэс этапавання, пераводу на новае месца цяжкі і з'яўляецца выпрабаваннем для палітвязня".

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім умовы адбыцця пакарання, перавёўшы на тры гады ў магілёўскую турму №4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня.

Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках