26 лiстапада 2024, aўторак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў Беларусі - як у Данбасе падчас вайны

26
Кошты ў Беларусі - як у Данбасе падчас вайны

На вуліцы студзень, маразм мацнее.

Міністэрства гандлю распаўсюдзіла тлумачэнне, што мараторый на павышэнне коштаў 15 студзеня не сканчаецца. Забарона, на думку чыноўнікаў, носіць бестэрміновы характар. Прыгажосць: 20 гадоў не маглі перамагчы інфляцыю, а развязанне вось яно - прасцей паранай рэпы, піша «Салiдарнасць».

Усё гэта адбываецца на фоне ўсё ж такі павольнага падвышэння коштаў (напрыклад, на праезд у цягніках, якія ідуць за межы сінявокай). А бензін нават меў нахабства падаражэць цалкам сабе афіцыйна. Каментар Мінгандлю з гэтай нагоды - абняць і плакаць!

Тым часам Нацыянальны статыстычны камітэт падводзіць вынікі мінулага года. Паводле афіцыйнай версіі, інфляцыя ў 2014-м склала 16,2% (у снежні - аж 0,6%). Шчаслівы, хто верыць.

Гэтыя дзяржорганы дрэнна арыентуецца ў рэальнасці. Параўноўваць беларускія кошты з польскімі - ужо проста непрыстойна (у тым сэнсе, якія словы пачынаюць круціцца на мове пасля гэтага). Таму паслухаем, што кажуць прадстаўнікі менш шчасных месцаў.

Украінка Ксенія Грыгор'ева, якая перабралася з мужам і маленькім сынам з горада Снежнае Данецкай вобласці ў Віцебск, яшчэ мінулай восенню дзялілася з «БелГазетай» сваімі ўражаннямі: «Даражэй ў вас! Дапусцім, крылы курыныя у нас былі Br22 тыс., свініна Br45 тыс., а тут нашмат даражэй. У нас джынсы за Br150 тыс. можна было купіць. Кошты ў вас цяпер такія, як у нас у час вайны».

Тады ж у інтэрв'ю «Прессболу» камерунскі футбаліст Нестар Ебабісэ Молі распавядаў, чаму яму падабаецца жыць у Беларусі.

- Але ёсць жа і мінусы? - пацікавіўся журналіст.

- Па-мойму, гэта тычыцца эканомікі. Кошты растуць кожны дзень. За імі немагчыма угнацца! - заявіў спартовец.

Усё ідзе да таго, што ў 2015-м у Нестара Ебабісэ Молі і іншых гасцей Беларусі (а таксама, зразумела, яе жыхароў) будуць трохі іншыя праблемы: не угнацца за коштамі, а ўцячы ад іх - каб не пакусалі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках