24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч распавёў, як сустрэў Новы год у турме

22

Палітвязень сам зрабіў навагодні торт.

Ліст Мікалая Статкевіча цытуе ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ягоная жонка Марына Адамовіч.

«Новы год сустрэў у добрым настроі, - піша палітвязень. - Трохі падрыхтаваўся: павесіў на сценку анжэліну сняжынку. Яловай галінкі ў гэтым годзе не дачакаўся [у мінулыя гады ў кожную камеру прыносілі перад Новым годам невялікую яловую галінку], таму елку сімвалізавала паштоўка, на якой пішу. Зрабіў торт з каржоў, якія ты дасылала ў перадачы ў лютым мінулага года. На крэм пусціў цюбік згушчанага малака, усё швейцарскае какава з гадовай бандэролі і трохі сухафруктаў. Атрымалася вельмі смачна. Ем той торт да гэтага часу і да канца тыдня яго хопіць. Апоўначы выпіў гарбату з тортам, яшчэ гадзіны паўтары спрабаваў знайсці што-небудзь больш-менш прыстойнае па TV. Думаў пра цябе».

Нагадаем, пасля выбараў 2010 года і разгону плошчы Мікалай Статкевіч быў затрыманы. 26 траўня 2011 года ён быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска на 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках