25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на «дармаедаў»: старт праз месяц (Відэа)

174

У хуткім часе ў Беларусі з'явіцца забытая з савецкіх часоў адміністрацыйная адказнасць за беспрацоўе.

Падчас адмысловай нарады правадыр дзяржавы загадаў чыноўнікам дапрацаваць дакумент дэкрэта на працягу месяца, паведамляе «Белсат».

Згодна з дакументам, працаздольныя грамадзяне, якія на працягу шасці месяцаў не плацілі падаткі, абавязаныя раз у год аплачваць збор памерам 20 базавых велічынь. За ўхіленне, несвоечасовую або няпоўную выплату збору будзе прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Улады адносяць да дармаеда аж 400 тысяч чалавек. Праўда, не з усіх будуць здымаць гэты збор. Плануецца стварыць спіс асобных катэгорый грамадзян, якіх вызваляць ад выплаты. У такія групы ўвойдуць, напрыклад, непрацаздольныя, або тыя, хто выхоўвае дзяцей.

З ініцыятывай штрафаваць і караць беспрацоўных арыштам выступіла Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля адабрэння ідэі Аляксандрам Лукашэнкам адпаведны дэкрэт быў распрацаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Чальцы ўрада папярэджваюць таксама, што збор за дармаедства не легалізуе шэрых заробкаў або бізнэсу. Калі падатковая інспекцыя знойдзе факты таго, што чалавек усё ж атрымліваў прыбытак, то супраць яго будуць ужытыя дадатковыя санкцыі.

Напісаць каментар 174

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках