24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Санкцыі супраць Расеі прывялі да патрэбнага выніку

3
Financial Times: Санкцыі супраць Расеі прывялі да патрэбнага выніку

Расейскі рубель упаў у адносінах да даляра амаль у два разы, Расея паведаміла і аб першым за больш чым 5 гадоў скарачэнні ВУП.

«Уплыў санкцый падобны да ўздзеяння радыеактыўных матэрыялаў», - кажа аналітык Польскага інстытута міжнародных спраў (PISM) Станіслаў Секрыеру. «Чым даўжэй Расея падвяргаецца санкцыям, тым мацней іх уздзеянне».

У артыкуле Генры Фоя пад назвай «Санкцыі ў дачыненні да Расеі: усебаковы ўплыў», апублікаваным у брытанскай газеце Financial Times (пераклад - УНІАН), пішацца пра тое, што негатыўныя наступствы санкцый супраць РФ уражваюць. Пра гэта заявіў Станіслаў Секрыеру і ягоныя калегі, якія падалі, як яны сцвярджаюць, першую падрабязную справаздачу аб маштабах уплыву заходніх санкцый на расейскую эканоміку, палітыку і грамадства з моманту іх увядзення ў красавіку мінулага года.

На фоне рэзкага падзення сусветных коштаў на нафту фінансавыя і гандлёвыя санкцыі, уведзеныя ЕЗ, ЗША і іншымі краінамі ў адказ на дзеянні Масквы ў Крыме і на ўсходзе Украіны, як здаецца, прывялі да жаданага выніку: эканамічнага болю.

Рубель упаў у адносінах да даляра амаль у два разы з красавіка, узровень інфляцыі павысіўся, а ў лістападзе Расея паведаміла і аб першым за больш чым 5 гадоў скарачэнні ВУП.

Але аналітыкі PISM, які базіруецца ў Варшаве, капнулі трохі глыбей і напісалі пра свае высновы ў справаздачы, апублікаванай у сераду, распавёўшы пра ўплыў санкцый на розныя аспекты жыцця расейцаў - ад грамадскай падтрымкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна да праблем расейскіх агентаў турызму.

Кашалькі расейцаў: У гэтым годзе ў Расеі можа адбыцца першае зніжэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва з моманту прыходу Пуціна да ўлады, калі ён прапанаваў свайму народу «сацыяльны кантракт», згодна з якім ён абяцаў павысіць дабрабыт грамадзян узамен на іх поўнае неўмяшанне ў палітычнае жыццё. Паводле звестак PISM, ВУП на душу насельніцтва знізіцца ў 2015 годзе да 8-10 тыс. дал., супраць 14 тыс. дал. у 2013 годзе. З улікам павышэння ўзроўню інфляцыі гэта азначае, што простыя жыхары Расеі абавязкова адчуюць наступствы санкцый на ўласных кішэнях.

Грамадская незадаволенасць санкцыямі: Пакуль, як здаецца, Пуцін перамагае ў прапагандысцкай вайне. З сакавіка мінулага года колькасць расейцаў, якія сцвярджалі, што іх турбуе «заходняя ізаляцыя» краіны, знізілася да жніўня прыкладна з 57 да 30%. У гэты ж перыяд колькасць жыхароў Расеі, якія заяўляюць, што яны не баяцца наступстваў санкцый, вырасла з 32 да амаль 70%, адзначаюць эксперты PISM. «Санкцыі, па-відаць, дапамагаюць Пуціну. Але скасаванне санкцый дапаможа яму значна больш», - сказаў калега Секрыеру Пётр Качыньскі.

Культ асобы Пуціна: грамадская падтрымка палітыкі Пуціна была на ўзроўні 80% у апошнім квартале мінулага года, гаворыцца ў справаздачы. Гэта самы высокі ўзровень за апошнія пяць гадоў, што кажа аб тым, што з дапамогай санкцый не атрымалася сапсаваць рэпутацыю Пуціна ў Расеі. «Варта чакаць, што на вуліцах Масквы пачнуць прадаваць больш футболак з партрэтам Пуціна», - сказаў г-н Секрыеру.

Агенты турызму: Гэта былі не лепшыя 9 месяцаў для сферы турызму ў Расеі. Масква «параіла» чыноўнікам не ездзіць за мяжу, а ў ліпені забараніла дзяржаўным служачым падарожнічаць з квіткамі, аплачанымі замежнымі прадпрыемствамі. У выніку, попыт на паездкі за мяжу знізіўся на 50%. Паводле ацэнак, было скасавана 4-5 млн. паездак за мяжу для дзяржслужачых, а 14 расейскіх турыстычных агенцтваў абанкруціліся, гаворыцца ў справаздачы. У якасці альтэрнатывы Крэмль прапаноўваў правесці адпачынак у Крыме.

Нядзельны абед: Паводле звестак даследавання, праведзенага PISM, рашэнне Расеі забараніць імпарт прадуктаў харчавання з ЕЗ у адказ на санкцыі значна палегчыць кашалькі пакупнікоў, якія жадаюць купіць прадукты для традыцыйнай вячэры - гарачага са свініны. Забарона Масквы на імпарт свініны з ЕЗ выкліча падаражанне мясной прадукцыі на 15%, а забарона на імпарт польскіх яблыкаў можа прывесці да павышэння коштаў на яблыкі на цэлых 40%, паколькі айчынныя запасы сканчаюцца - такі скачок цэн можа выклікаць павышэнне ўзроўню спажывецкай інфляцыя на 0, 8%.

Пераарыентацыя на Кітай: Да пабачэння, McDonalds, прывітанне, Pala Hamburger? Расейцам, магчыма, прыйдзецца пачынаць прывыкаць да кітайскіх прадуктаў на паліцах супермаркетаў, або, па меншай меры, да кітайскіх хуткасных цягнікоў на Яраслаўскім вакзале ў Маскве. Калі санкцыі пачалі кусацца, Пуцін звярнуўся да Кітаю, каб папоўніць дэфіцыт інвестыцый, заключыўшы ўгоду аб пастаўках газу на суму 400 млрд. дал. і дамовіўшыся аб магчымых чыгуначных зносінах на суму 230 млрд. дал., а таксама аб продажы знішчальнікаў і аб выкарыстанні расейскімі банкамі кітайскай аплатнай сістэмы UnionPay.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках