28 лiстапада 2024, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Чаму Еўропа сарамліва маўчыць?

9
Міхаіл Хадаркоўскі: Чаму Еўропа сарамліва маўчыць?

Еўропе трэба навучыцца суіснаваць з агрэсіўным рэжымам РФ.

Перад прысутнымі сёння ў Вільнюсе інтэлектуаламі і міжнароднымі экспертамі выступіў былы кіраўнік ЮКАСа, апанент прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Міхаіл Хадаркоўскі, піша ru.Delfi.lt.

Цэнтр даследавання Усходняй Еўропы і Міністэрства замежных спраў Літвы 15-16 студзеня арганізавалі Віленскі форум інтэлектуалаў Rusijos Reality Check, прысвечаны абмеркаванню сітуацыі ў Расеі.

Часткай форуму стала дыскусія "Расея і Захад: рэальнасць і перспектывы", мадэратарам якой выступіў філосаф Леанідас Донскіс.

Ён прадставіў і перадаў слова спецыяльнаму ўдзельніку абмеркавання Міхаілу Хадаркоўскаму. Былы палітвязень і апанент Крамля пачаў з ацэнкі сітуацыі ў Еўропе.

"Падзеі апошняга года паказваюць, што Еўропа наблізілася да турбулентнасці. Украінскі крызіс стаў новай канстантай еўрапейскай палітыкі. Ён не завершыцца заўтра, таму псіхалагічна трэба быць гатовым выкарыстоўваць інструменты падоўжанага дзеяння, разлічаныя можа быць не на адзін год і не на адно дзесяцігоддзе", - заявіў былы палітвязень Міхаіл Хадаркоўскі.

Міхаіл Хадаркоўскі раскрытыкаваў Еўропу, якая праігнаравала прыкметы небяспечных перамен у Расеі, і выказаў сумнеў у доўгатэрміновым эфекце санкцый. На думку былога кіраўніка ЮКАСа, спынілі Пуціна не санкцыі, а адзіная пазіцыя Еўропы.

"Еўропа ігнаравала парушэнне праў чалавека, парушэнні судовай сістэмы, дэградацыю дэмакратыі. Але калі Украіна запалала, Еўропа страпянулася, і ёй трэба навучыцца суіснаваць з агрэсіўным рэжымам, якому чужыя еўрапейскія каштоўнасці.

Санкцыі - надзвычайная мера пры надзвычайных абставінах. Санкцыі адыгралі сваю пазітыўную ролю. Але доўгатэрміновы эфект выглядае спрэчным. Санкцыі знізілі эканамічныя магчымасці Пуціна і ягонага рэжыму. Але галоўнае - яны прадэманстравалі адзінства і рашучасць Захаду, якіх у Крамлі не прадбачылі. Пуціна спынілі не санкцыі, а нявызначанасць у тым, наколькі далёка можа пайсці Захад", - адзначыў Хадаркоўскі падчас свайго выступу.

Ён лічыць, што Еўропе неабходна думаць аб доўгатэрміновай стратэгіі яшчэ і таму, што прыхільнікі Пуціна ў еўрапейскіх краінах прадоўжаць аказваць яму свае паслугі, падрываючы эфектыўнасць санкцый.

"Еўрапейскія прыхільнікі Пуціна будуць падрываць Еўропу знутры. І карупцыйныя планы Крамля знойдуць сваё выкарыстанне. Усё гэта прывядзе да эрозіі санкцыйнай палітыкі, будуць утварацца праломы. Таму патрэбная стратэгія на доўгатэрміновую перспектыву. Трэба шукаць больш эфектыўныя меры на больш доўгі час, зваротны эфект ад якіх не будзе перавешваць іх уплыў", - сказала Хадаркоўскі, падкрэсліўшы, што "трэба адрозніваць меры супраць пуцінскага рэжыму і супраць Расеі і расейскай эканомікі агулам, ад якіх трэба адмовіцца, замяшчаючы іх мерамі супраць верных пуцінцаў".

Чаму Еўропа маўчыць?

Міхаіл Хадаркоўскі перакананы, што ў інтарэсах самой Еўропы - барацьба супраць экспарту карупцыі з Расеі, "але яна чамусьці сарамліва маўчыць".

"Не трэба дапамагаць ствараць для Пуціна і ягоных сяброў вобраз змагароў за выратаванне "рускага свету". Еўропа павінная паказаць, што нахабнае, бязмежнае ўзбагачэнне. Яны рабуюць сваю краіну, руйнуюць яе менталітэт. Еўропе ёсць што сказаць, але яна чамусьці сарамліва маўчыць", - выказаў здзіўленне палітык.

"Сілавікі і прапагандысты служаць рэжыму небескарысліва, скупляюць, запалохваюць і падманваюць расейскі народ, ператвараючы яго ў паслухмяную прыладу для сваіх маніпуляцый. Супраць іх павінныя быць накіраваныя меры. Не абавязкова экстраардынарныя меры, трэба ўдумлівае і сістэмнае выкарыстанне існых законаў супраць экспарту карупцыі. Але выяўляецца, што гэта няпроста. Высокапастаўленыя бандыты праходзяць праз еўрапейскія перашкоды, як нож праз масла. Еўропа, упэўнены, яшчэ не сутыкалася з такім узроўнем карупцыі, які падтрымлівецца на дзяржаўным узроўні. Але інфармацыя - чым валодаюць расейскія эліты, куды ідуць фінансавыя патокі, з кім дамаўляецца асяроддзе Пуціна - павінная быць адкрытай.

Выбудоўванне сістэмы стрымлівання аднаго з самых магутных карупцыйных рэжымаў - няпростая задача. Прагрэсіўная частка расейскага грамадства павінная ведаць, што іх намаганні не застаюцца незаўважанымі. Павінныя вырашацца практычныя пытанні для расейскага грамадства, ягонае ўцягванне. Усё гэта ў інтарэсах самой Еўропы", - сказаў экс-кіраўнік ЮКАСа.

Цэнтр даследавання Усходняй Еўропы як ініцыятар ідэі, пасля станоўчых водгукаў аб першым форуме, вырашыў прадоўжыць гэтае мерапрыемства, ствараючы такім чынам платформу для абмеркавання і аналізу становішча ў Расеі.

Другі форум праходзіць на працягу двух дзён, удзельнікі прымуць удзел у дыскусіях, падзеляцца сваімі прагнозамі. 15 студзеня яны сабраліся ў Тракаі, дзе абмеркавалі сітуацыю ў расейскім грамадстве і дзяржаве і перспектывы Расеі пры Уладзіміры Пуціне.

16 студзеня ў Вільнюсе арганізаваная дыскусія «Расея і Захад: рэальнасць і перспектывы», да якой далучацца ўдзельнікі традыцыйнай сустрэчы экспертаў ЕЗ і ЗША «Снежная сустрэча» (Snow meeting).

Мэта "Вільнюскага форуму інтэлектуалаў" - развіваць дыялог з прадстаўнікамі расейскай грамадскасці.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць амаль 70 чалавек, сярод іх - былы прэм'ер РФ Міхаіл Касьянаў, вядомы расейскі палітыкі Барыс Нямцоў, акадэмікі, навукоўцы Лілія Шаўцова, Андрэй Піянткоўскі, Андрэй Іларыёнаў, Андрэй Зубаў, журналісты і грамадскія дзеячы, усяго - блізу 70 удзельнікаў.

У мерапрыемстве прыме ўдзел і вымавіць уступнае слова Міхаіл Хадаркоўскі, а таксама - старшыня парламента Швецыі Урбан Ахлін, міністры замежных спраў Латвіі, Эстоніі і Славакіі Эдгар Рынкевіч, Кейт Пентус-Разіманус і Міраслаў Лайчак, прадстаўнікі дзяржаўнага дэпартамента і адміністрацыі прэзідэнта ЗША, намеснік генеральнага сакратара NATO, службовыя асобы краін ЕЗ і NATO і эксперты аналітычных і даследчых цэнтраў міжнароднай палітыкі і палітыкі бяспекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках