Байкеры Пуціна едуць у Беларусь
114- 17.01.2015, 17:39
- 49,990
Прыхільнікі анэксіі Крыма збіраюцца зладзіць мотапрабег у падтрымку Маскоўскага патрыярхату.
Расейскія байкеры з клуба «Начныя ваўкі», якія актыўна падтрымлівалі сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і з'яўляюцца суарганізатарамі расейскага «Антымайдана» прыедуць у Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце мотаклуба, які ўзначальвае сябар Уладзіміра Пуціна байкер Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург», паведамляе тэлеканал «Белсат».
Мерапрыемства плануецца правесці пад патранатам Растурызму і Міністэрства культуры РФ. Мотапрабег праводзіцца як паломніцкая акцыя ў падтрымку праваслаўнай царквы. З 4 да 8 лютага байкеры Пуціна праедуць па маршруце Масква - Смаленск - Полацк - Менск - Гомель - Бранск.