28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Эканоміка Расеі на мяжы краху дзякуючы ЗША

27
Барак Абама: Эканоміка Расеі на мяжы краху дзякуючы ЗША

Санкцыі спынілі агрэсію Пуціна.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас штогадовага выступу «Аб становішчы краіны» перад кангрэсам ЗША. Ён абвінаваціў Расею ў агрэсіі супраць Украіны, і заявіў, што дзякуючы пазіцыі Вашынгтона Масква апынулася ў міжнароднай ізаляцыі, а яе эканоміка - «разарваная на шматкі», паведамляе РІА «Новости».

«Мы дэманструем моц амерыканскай сілы і дыпламатыі. Мы падтрымліваем прынцып, што вялікія краіны не могуць нападаць на маленькія - супрацьстаяць расейскай агрэсіі, падтрымліваючы ўкраінскую дэмакратыю і даючы гарантыі нашым саюзнікам па NATO, - заявіў Абама. - Летась, калі мы і нашы саюзнікі цяжка працавалі над тым, каб накласці санкцыі, некаторыя меркавалі, што агрэсія Пуціна была прыкладам майстэрскай стратэгіі і сілы. Ну а сёння Амерыка моцная і адзіная з нашымі саюзнікамі, у той час як Расея ізаляваная, а яе эканоміка - на мяжы краху».

Раней Барак Абама ў тэлефоннай размове са сваім французскім калегам Франсуа Аландам выказаліся за захаванне санкцый у дачыненні да Расеі.

Эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расейскіх юрыдычных і фізічных асоб былі ўведзеныя на фоне ўкраінскага крызісу. У адказ на заходнія санкцыі Расея ўвяла забарону на экспарт шэрагу харчовых тавараў з краін, якія праводзяць санкцыйную палітыку ў дачыненні да Масквы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках