25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Беларусь ліхаманіць праз крызіс у Расеі

16
Die Welt: Беларусь ліхаманіць праз крызіс у Расеі

Залежнасць ад Масквы - «ахілесавая пята» беларускай эканомікі.

Краіны-чальцы Еўразійскага эканамічнага саюза вымушаныя шукаць шляхі выхаду з крызісу, справакаванага ў іх краінах спадам эканомікі ў Расеі. Пра гэта піша нямецкая газета Die Welt (пераклад — ZN.ua).

"Суседнія з Расеяй краіны шчыльна звязаныя з ёй эканамічна, бо іх эканомікі пераважна жывуць за кошт грашовых пераводаў іх працоўных мігрантаў. Ці збяднее цяпер увесь рэгіён?" - ставіць пытанне выданне.

"Калі Расея кашляе, ліхаманіць яе суседзяў - гэта мудрасць, якая выразна ілюструе залежнасць краін СНД ад Расеі. Вядома, самая Расея перажывае значнае "падвышэнне тэмпературы", - гаворыцца ў артыкуле.

Крызіс у РФ абумоўлены запаволеннем тэмпаў эканамічнага росту, заходнімі санкцыямі і зніжэннем кошту нафты. З павышэннем "тэмпературы" ў Расеі, сітуацыя пачынае адбівацца на суседніх дзяржавах, якія ўразлівыя перад магчымасцю ўзнікнення запозненага крызісу.

Як гаворыцца ў справаздачы ЕБРР, праз крызіс, дэвальвацыю рубля, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў у РФ абясцэньваюцца. Таму многія з мігрантаў могуць пакінуць Расею.

"Расея ўсё больш і больш эканамічна "захворвае", ёй пагражае грашовы адток", - гаворыцца ў артыкуле. Сусветны банк чакае зніжэння аб'ёму вытворчасці на 2,9% у гэтым годзе. ЕБРР настроены яшчэ больш песімістычна з прагнозам мінус 4,8%.

Праз нізкія грашовыя пераводы, спажывецкі попыт і валютныя скокі залежныя ад расейскай эканомікі краіны таксама пацерпяць. Працэс ужо пачаўся. Так, беларуская валюта ўжо значна патаннела.

Таму эканамічны рост істотна замарудзіцца ў постсавецкіх дзяржавах у гэтым годзе. Моцная залежнасць ад Расеі - гэта іх ахілесавая пята, гаворыцца ў артыкуле. На думку аўтара, у некаторых краінах СНД мінулы год стаў годам вялікага эканамічнага росту, таму рэцэсія ў расейскай эканоміцы не так іх закране ў 2015 года. Замарудзіцца рост эканомікі ва Украіне і Беларусі, мяркуе выданне.

"Дзяржавы-чальцы Еўразійскага эканамічнага саюза будуць паступова шукаць шляхі выхаду з крызісу. Краіны будуць узмоцнена даваць сігналы ў кірунку Еўропы", - рэзюмуецца ў артыкуле.

Раней выданне Financial Times пісала, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця сур'ёзна пагоршыў свой прагноз для эканомікі Расеі ўпершыню з часоў фінансавага крызісу 2009 года.

Як паведамлялася, адток капіталу з Расеі ў 2014 перавысіў усе прагнозы і дасягнуў 150 млрд даляраў. Адток капіталу з краіны паскорыўся восенню.

За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі ахвотных набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках